Ларыса Георгіеўна Вершаловіч
Ларыса Георгіеўна Вершаловіч (нар. 1 красавіка 1956, в. Лясок Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі урач і палітык. БіяграфіяУ 1981 годзе закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Працоўную дзейнасць пачала рабочай Беліцкай хлебапякарні Лідскага райспажыўсаюза Гродзенскай вобласці. Працавала ўрачом-інтэрнам Баранавіцкай гарадской бальніцы, участковым тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, загадчыкам Лунінецкай раённай паліклінікі. Займала пасаду намесніка галоўнага ўрача па амбулаторнапаліклінічнай рабоце Лунінецкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання Брэсцкай вобласці. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання. УзнагародыУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[1], юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia