Ларыса Паўлаўна Максімава

Ларыса Паўлаўна Максімава
Дата нараджэння 29 мая 1939(1939-05-29) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна БССР, Рэспубліка Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Рыгор Юдэлевіч Шаршэўскі
Прафесіі піяністка, канцэртмайстар
Інструменты фартэпіяна
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Ларыса Паўлаўна Максімава (29 мая 1939, Віцебск, БССР) — беларуская піяністка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1982).

Біяграфія

У 1964 годзе скончыла Беларускую кансерваторыю (клас Р. Шаршэўскага). З 1964 года — канцэртмайстар Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.

Прафесійная дзейнасць

Выступае з вядучымі інструменталістамі і вакалістамі рэспублікі, інструментальнымі калектывамі, у тым ліку з ансамблем «Кантабіле», асаблівую ўвагу аддае прапагандзе беларускай музыкі. Зрабіла шмат запісаў для тэлебачання і радыё.

Аўтар і вядучая цыклаў канцэртаў «Рамантычная песня ХІХ стагоддзя» ў зале камернай музыкі Беларускай філармоніі (1990—1994), праграмы «У пошуках гармоніі» на Беларускім тэлебачанні (з 1997 года).

Музычны кіраўнік праграмы «Вянок няздзейсненых мар» на фестывалі, прысвечаным 170-годдзю з дня смерці Л. Бетховена (Бон, 1997).

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya