Людвіг ван БетховенСтаронка Шаблон:Колер/Кампазітар.css не мае зместу.
Лю́двіг ван Бетхо́вен (ням.: Ludwig van Beethoven, 17 снежня 1770, Бон, Германія — 26 сакавіка 1827, Вена, Аўстрыя) — нямецкі кампазітар, дырыжор і піяніст. БіяграфіяЛюдвіг ван Бетховен нарадзіўся ў снежні 1770 года ў Боне, які належаў кёльнскаму курфюрсту. У ім, акрамя нямецкай, была і фламандская кроў. Бацька Бетховена быў пеўчым Бонскай капэлы. Маці — кухаркай. Бацьку Людвіга — Іагану ван Бетховену (1740—1792), не давалі спакою слава Вольфганга Амадэя Моцарта, таму навучанне музыцы будучага кампазітара праводзілася часта даволі жорсткімі метадамі: прымусамі і біццём бацька прымушаў чатырохгадовае дзіця гадзінамі праседжваць за фартэпіяна і завучваць практыкаванні на скрыпцы. У 1782 годзе Бетховен ужо напісаў тры санаты для клавесіна, яму тады ішоў трынаццаты год. У шаснаццаць гадоў Людвіг ужо быў шырока вядомы ў Боне.
Да пачатку 1800-х гг. Бетховен — аўтар шматлікіх твораў, якія здзіўлялі сучаснікаў драматызмам і навізной музычнай мовы. У іх ліку: фартэпіянныя санаты № 8 («Патэтычная»), № 14 («Месяцавая»), саната №21 («Аўрора»), першыя шэсць струнных квартэтаў. У 1800 г. была выкананая 1-я сімфонія Бетховена. Развіццё глухаты, першыя прыкметы якой з’явіліся ў 1798 годзе, прымусіла Бетховена паступова скараціць канцэртную дзейнасць, а пасля 1815 года ад яе адмовіцца. Бетховен наўмысна адпілаваў ножкі ад свайго раяля, каб лепш адчуваць вібрацыю падлогі і такім чынам ураўнаважыць брак слыху. У творах 1802—1812 гадоў цалкам выявіліся характэрныя прыкметы спелага стылю Бетховена. У апошні перыяд творчасці з’явіліся 9-я сімфонія з заключным хорам на словы оды «Да радасці» Шылера і Урачыстая меса, а таксама шэдэўры яго камернай музыкі — санаты для фартэпіяна № 28—32 і квартэты № 12—16. ![]() На фарміраванне светапогляду Бетховена моцна паўплывалі Вялікая французская рэвалюцыя і эпоха напалеонаўскіх войн; яго творчасць цесна звязана з сучасным яму мастацтвам, літаратурай, філасофіяй, з мастацкай спадчынай мінулага (Гамер, Плутарх, Уільям Шэкспір, Жан Жак Русо, Іаган Гётэ, Імануіл Кант, Фрыдрых Шылер). Асноўны ідэйны матыў творчасці Бетховена — тэма гераічнага змагання за волю, увасобленая з асаблівай сілай у 3, 5, 7 і 9-й сімфоніях, у оперы Фідэліо, ва ўверцюры «Эгмант», у фартэпіяннай санаце № 23 («Апасіаната») і інш. Разам з тым, Бетховен стварыў мноства твораў, якія выказваюць тонкія асабістыя перажыванні: знакамітая «Месяцавая» саната была прысвечана графіні Джульеце Гвічардзі — першаму каханню кампазітара; 3-я сімфонія («Гераічная») была складзеная ў гонар Напалеона, які нёс, як бачылася Бетховену, сцяг рэспубліканства ў старую Еўропу, але пасля, з прыняццем Напалеонам тытула імператара, кампазітар з болем у сэрцы перафразаваў прысвячэнне ў «Гераічная сімфонія, складзеная ў памяць Вялікага Чалавека»; 4-я сімфонія створаная пад уражаннямі лета 1806 года, якое ён правёў у маёнтку сваіх сяброў Брунсвікаў у венгерскім мястэчку Каромпа, дзе здабыў каханне ў асобе Тэрэзы Брунсвік; 5-я сімфонія — «сімфонія Лёсу», напісаная пад панурымі хваляваннямі, звязанымі з мацнелай глухатой, у сімфоніі можна адчуць, як Лёс стукае ў дзверы, але нязломная душа кідаецца, спрабуе выйсці з цемры і знайсці святло; спрабуючы знайсці заспакаенне ў яднанні з прыродай нараджаецца 6-я сімфонія «Пастаральная» (пастухоўская, сельская); 9-я сімфонія — вынік усяго жыцця, яго запалу, хваляванняў і радасцей, заклік не падаць духам і ніколі не здавацца. Бетховен пачынаў свой творчы шлях як наватар і пераўтваральнік піянізму. Ён быў не толькі вялікі кампазітар, але геніяльны выканаўца і неперасягнуты імправізатар. У сваю творчасць ён унёс новыя нечаканыя змены, якія з цяжкасцю прымаліся яго сучаснікамі: гэтае значнае ўзбагачэнне стылю, пашырэнне меж піянізму. Новыя сродкі выразнасці Бетховен чэрпаў з уласных тэхнічных магчымасцей. Бетховен адным з першых пачаў яўным чынам суправаджаць нотны тэкст падрабязнымі славеснымі рэмаркамі і дынамічнымі ўказаннямі, прастаўляць дакладны тэмп і педалізацыю. Бетховен памёр у Вене 26 сакавіка 1827 г. ад цырозу печані, ускладненага вадзянкай (асцытам) (з прычыны перанесенага ў 1825 г. гепатыту). ![]() Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia