Ларыса Рыгораўна Цітарэнка
Ларыса Рыгораўна Цітарэ́нка (нар. 11 сакавіка 1953, Мінск) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Кандыдат філасофскіх навук, доктар сацыялагічных навук, прафесар. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975) па спецыяльнасці «філасофія». Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар сацыялагічных навук (1992). Прафесар БДУ (1995). Спецыяліст у галіне сацыяльнай тэорыі і сучаснай заходняй сацыялогіі, а таксама сацыялогіі культуры, грамадскай думкі, сацыялогіі адукацыі.[1] Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя і тэорыя сацыялогіі; метадалогія навукі; сацыялогія моладзі; сацыялогія культуры; сацыялогія рэлігіі; гендэрная сацыялогія; сацыялогія горада; філасофія тэхнікі; футуралогія; сацыялогія адукацыі; грамадская думка; міждысцыплінарныя даследаванні. Член Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі (з 1982), Міжнароднага інстытута сацыялогіі (з 1996), Расійскай і Беларускай сацыялагічных асацыяцый.[1], акадэмік Нью-Йоркскай акадэміі навук (1997), член Міжнароднай адукацыйнай супольнасці (2007) і інш. Актыўны ўдзельнік міжнародных навуковых кангрэсаў па сацыяльных навуках. Стажыравалася ў вядучых заходніх даследчых цэнтрах, выкладала сацыялогію ў Польшчы, ЗША (у т.л. у Карнельскім і Гарвардскім ўніверсітэтах) і Заходняй Еўропе. Удзельнікам шэрагу міжнародных навукова-даследчых праектаў, іх каардынатарам і кіраўніком.[1] Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых прац, апублікаваных на васьмі мовах, у т.л. шэрагу манаграфій, каля дзесятка падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі. Мае адзін з самых высокіх рэйтынгаў цытавання сярод беларускіх грамадазнаўцаў.[1] Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia