Карнельскі ўніверсітэт
Карнельскі ўніверсітэт (англ.: Cornell University, скарочана Карнел) — адзін з найбуйнейшых і самых вядомых універсітэтаў ЗША, уваходзіць у элітную Лігу плюшчу. Размяшчаецца ў г.Ітака, штат Нью-Ёрк (ЗША). Універсітэт быў заснаваны ў 1865 годзе Эзрай Карнел, бізнесмэнам і адным з стваральнікаў тэлеграфнай індустрыі, а таксама Эндру Уайтам, вядомым навукоўцам і палітыкам. Універсітэт з’яўляецца прыватным, але таксама спансуецца некалькімі штатамі. У ім навучаецца каля 20 тысяч студэнтаў. Сярод выпускнікоў універсітэта 41 лаўрэат Нобелеўскай прэміі, 28 лаўрэатаў стыпендыі Родса і 31 лаўрэат стыпендыі Маршала. Універсітэт выдаткоўвае штогод 649 млн. долараў на даследаванні. У 2007 годзе Карнельскі ўніверсітэт заняў 5-е месца ў амерыканскім рангу адукацыйных устаноў па зборы сродкаў. Вядомыя навукоўцы, якія вучыліся або працавалі ва ўніверсітэцеНобелеўскія лаўрэатыФізікаХіміяМедыцынаЭканомікаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia