Ларыса Уладзіміраўна Пакуш
Ларыса Уладзіміраўна Пакуш (нар. 9 сакавіка 1943, Вольск, Саратаўская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар, дыпламат. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і вайскоўца. Скончыла СШ № 36 г. Алматы (1960) з срэбным медалём і паступіла на эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1965 года па 1983 год працавала ў БСГА — асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі. У 1972 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Абгрунтаванне аптымальнай структуры збожжавай вытворчасці (на прыкладзе калгасаў і саўгасаў Віцебскай вобласці БССР)». З верасня 1983 па верасня 1991 год працавала ў партыйных органах Магілёўскай вобласці — сакратаром Горацкага гаркама і абкама КПБ па ідэалагічнай працы. З 1991 года па 1996 год — дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі Магілёўскага педінстытута імя А. Куляшова. У 1997 годзе прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан. У 2003 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Удасканаленне гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан (канцэптуальныя структуры і механізм іх рэалізацыі)». Некаторы час працавала прарэктарам па навуцы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дэканам эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у цяперашні час — загадчык кафедры эканомікі і міжнародных эканамічных адносін у АПК у гэтай ВНУ. Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 6 манаграфій, 30 прац апублікавана за мяжой. Сааўтар двух навучальных дапаможнікаў. Пад кіраўніцтвам Л. В. Пакуш абаронены дзве кандыдацкія дысертацыі, цяпер (лета 2013) кіруе 4 аспірантамі. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, трыма медалямі і ордэнам «Достык» 2 ступені Рэспублікі Казахстан. Ганаровы прафесар Паўночна-Казахстанскага ўніверсітэта.
Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia