Валерый Анатольевіч Брылёў
Валерый Анатольевіч Брылёў (24 ліпеня 1959, Гомель) — беларускі архітэктар і дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 24 ліпеня 1959 года ў Гомелі. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута і факультэт замежных моў (для спецыялістаў, якія ад’язджаюць за мяжу) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Дзесяць гадоў працаваў вядучым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект». Аўтар шэрагу праектаў будынкаў, пабудаваных у Беларусі і за мяжой. Член саюза архітэктараў СССР, Беларусі. У пачатку 1990-х працаваў лектарам Дома Савецкай культуры ў СФРЮ. З 1992 года працуе ў сістэме МЗС Беларусі. Працаваў на дыпламатычных пасадах у Літве, Балгарыі і Югаславіі. З 1996 па 2001 год — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у СРЮ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія. З 2001 па 2006 год — Начальнік упраўлення двухбаковых адносін з краінамі СНД МЗС Беларусі. З жніўня 2006 года па студзень 2010 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы. Са студзеня 2010 года па 28 лютага 2013 года[1] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан. 28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2]. 27 красавіка 2017 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве[3]. Звольнены з гэтай пасады 20 лістапада 2023 года[4]. Валодае сербахарвацкай, балгарскай і англійскай мовамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia