Лачплэсіс![]() ![]() «Ла́чплэсіс» (лат.: Lāčplēsis, у перакладзе — які раздзірае мядзведзя) — латышскі гераічны эпас, узноўлены Андрэйсам Пумпурсам на аснове народных паданняў і апублікаваны, пасля 15-гадовай працы, у 1888 годзе. Вобраз галоўнага героя эпасу, Лачплэсіса, увасабляе веліч народа, яго гераічнасць. Сімвалізуе адвагу чалавека, які ачышчае зямлю ад захопнікаў. У Латвіі 11 лістапада адзначаецца дзяржаўнае свята Дзень Лачплэсіса — дзень памяці герояў, які загінулі за вызваленне Латвіі. У 1919 годзе ў гэты дзень Латвія адбіла напад войскаў Берманта-Авалава, які наступаў на Рыгу, і ў той жа дзень была заснавана вышэйшая ваенная ўзнагарода Латвіі — ваенны ордэн Лачплэсіса. Па матывах першапачатковага тэксту Пумпурса быў створаны шэраг іншых твораў: ад драмы Яна Райніса «Агонь і ноч» (1905) да рок-оперы «Лачплэсіс» (1988, лібрэта Мары Залітэ, музыка Зігмарса Ліепіньша). У Латвіі шэраг тавараў народнага спажывання носіць імя Лачплэсіса — напрыклад, піва «Лачплэсіс»[1]. У Юрмале, каля чыгуначнай станцыі Маёры, пастаўлены помнік Лачплэсісу з паднятым мячом, які рассякае дракона. Першапачаткова гэта быў фантан: струмень вады з пашчы дракона біў у шчыт Лачплэсіса, а па крузе сядзелі вялікія жабы, з якіх да ног героя таксама ліліся струмені вады. У кінематографе
У філатэлііГл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia