Павел Рафаілавіч Бермант-Авалаў
Па́вел Рафаі́лавіч Бе́рмант-Ава́лаў (руск.: Павел Рафаилович Авалов-Бермондт; 4 сакавіка 1877 года, горад Тыфліс, Расійская імперыя — 27 снежня 1974 года, Нью-Ёрк, ЗША) — рускі афіцэр, генерал-маёр (1919), прадстаўнік пранямецкай плыні ў белым руху ў Прыбалтыцы. У літаратуры сустракаюцца розныя варыянты напісання імя па бацьку і прозвішча. Стаўленне да Авалава-Берманту ў савецкай і эмігранцкай гістарыяграфіі ў асноўным адмоўнае. Верагодна з-за таго, што ён паслядоўна шукаў саюза з немцамі, у той час калі большасць кіраўнікоў Белай арміі ставіла на Антанту. Яго абвінавачвалі ў правале паходу Юдзеніча на Петраград, у авантурызме і самазванстве. Паводле іншай кропкі гледжання дзеянні Берманта маглі прывесці да перамогі Белай справы, калі б яго лідары апынуліся больш дальнабачнымі і пагадзіліся з прапановамі Берманта абаперціся ў вайне з бальшавізмам на нямецкія ваенна-палітычныя колы. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia