Леакадзія Цыбоўская
Леакадзія Цыбоўская (нар. 3 снежня 1930) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належала да смаргонскай групы арганізацыі.[1]. Сябра Арміі Краёвай. Старэйшая сястра Часлава Цыбоўскага. БіяграфіяНарадзілася 3 снежня 1930 г. у Смаргоні Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Гродзенская вобласць). Вучылася на вячэрнім аддзяленні Смаргонскай сярэдняй школы, адначасова працавала школьным бібліятэкарам. У Другую сусветную вайну з восені 1941 г. была сувязной Арміі Краёвай пад мянушкай «Дарота». Восенню 1949 г. далучылася да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавалася перайсці і да больш актыўных дзеянняў. У хаце бацькоў Леакадзіі і Часлава Цыбоўскіх адбываліся рэгулярныя сходы вучняў-падпольшчыкаў. Удзельнічала ў агітацыйных акцыях, у тым ліку ў распаўсюдзе ўлётак. Пра нацыянальнае пытанне арганізацыі ўспамінала так:
Арыштаваная 2 лютага 1950 г. Ва ўспамінах Леакадзія Цыбоўская так апісвала допыты:
Летам таго ж году асуджаная ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі па справе мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. Тэрмін адбывала ў Іркуцкай вобласці пераважна на лесапавале, перапрацоўцы слюды, на сельгасработах. Пра зняволенне ўспамінала так:
У 1956 г. вызваленая, вярнулася ў Беларусь. Неўзабаве выйшла замуж за былога палітвязня Юзафа Дамброўскага з-пад Гродна, з якім пазнаёмілася ў Тайшэце і які сядзеў за АК. Выехала ў Польшчу. Нейкі час сям'я жыла ў Варшаве, потым пераехала ў Сопат. Нарадзілася дачка і сын. Актыўна ўдзельнічае ў працы аб'яднання колішніх палітвязняў. Удзельнічала ў напісанні ўспамінаў для кнігі Міхася Чарняўскага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут». Жыве ў Сопаце, Польшча. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia