Леанід Іванавіч Няфёдаў
Леанід Іванавіч Няфёдаў (нар. 20 жніўня 1952, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (1993), кандыдат біялагічных навук (1979), прафесар (1997). БіяграфіяСкончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1975; аспірантура, 1978). Працаваў у Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі (1978—2002, з 1998 — дырэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 2002, НДЛ біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў, з 2004 — загадчык лабараторыі, адначасова факультэт біялогіі і экалогіі, кафедра біяхіміі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: механізмы рэгуляцыі абмену рэчываў; метабалічная карэкцыя і тэрапія; метабалізм амінакіслот і іх вытворных; метадалогія распрацовак новых эфектыўных лекавых прэпаратаў на аснове азотзмяшчальных біялагічна актыўных злучэнняў прыроднага паходжання. УзнагародыМедаль Аўстрыйскага таварыства Альберта Швейцэра (1996), прэмія імя А. Швейцэра (Вена, 1996) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia