Леанід Ісідаравіч Шакінка
Леанід Ісідаравіч Шакі́нка[2] (18 мая 1927, в. Старыны, Лёзненскі раён — 15 верасня 1996) — беларускі графік і жывапісец. Член Саюза мастакоў і Саюза журналістаў СССР. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і вясковага сталяра. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—1944 гадах знаходзіўся ў зоне акупацыі нямецкіх войскаў[3]. У 1944 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях на 1-м Прыбалтыйскім фронце[3]. Пасля вайны скончыў Мінскае мастацкае вучылішча[3]. У 1962 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1966—1987 гадах — мастацкі рэдактар часопіса «Нёман». ТворчасцьЛ. І. Шакінка ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1962 года. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, у тэхніках лінагравюры, афорта, літаграфіі, акварэлі. Творам мастака ўласціва вобразная завершанасць, якая дасягаецца строгасцю і прастатой графічнага вырашэння. Сярод твораў вызначаюцца: «Кастрычнік» (1962), «Веласіпедысты» і «У нас у двары» (1963), «Маці. 1941 год» (1964), «Дарога на Мінскае мора» (1965), «Залатая восень» (1966), «Коміны Хатыні» (1967), «Школьніца» (1970), «Мікалай Капернік» і «Зімовыя карункі» (1973), «Зімовая казка» (1983), «Да Ільіча» (1984), серыі «Нашы маці» (1982) і «Вайна і людзі» (1984) і інш[4]. У 1988—1996 мастак стварыў серыю прац «Афганістан — мой боль», якая прысвечана падзеям вайны ў Афганістане, загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам. Серыя налічвае 15 прапц. «Магчыма, некаторыя работы застаюцца недаказанымі, але, працуючы над гэтай серыяй, я не мог на ўсё адказаць, таксама, як і ніхто не рашаецца даць праўдзівага адказу аб той вайне. …Не судзіце, людзі, мяне жорстка за, можа, не поўнае супадзенне маіх работ з вашымі ўяўленнямі. Аўтар, пакуль што адзін за ўсіх работамі сваімі прыносіць пакаянне за вар’яцтва…» — казаў аўтар. Аформіў кнігі В. Вольскага, І. Буніна і інш.[2] Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia