Ларыса Фёдараўна Салавей
Ларыса Фёдараўна Салавей (нар. 22 ліпеня 1934, г. Орша, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі мастацтвазнаўца. Заслужаны настаўнік БССР (1975). БіяграфіяУ 1968 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1966—1981 гг. выкладчык прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча, у 1981—1987 гг. сакратар праўлення Беларускага саюза мастакоў, у 1988—1992 гг. намеснік дырэктара дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у 1992—1997 гг. намеснік дырэктара многафункцыянальнага выставачнага комплексу «На ростанях». Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года. Навуковая дзейнасцьДрукуецца з 1970 г. Аўтар шэрагу артыкулаў па праблемах беларускага выяўленчага мастацтва, эстэтычнага выхавання і музеязнаўства. Ёй належаць манаграфіі пра беларускіх мастакоў Р. Кудрэвіч (1974), М. Казакевіча (1987), І. Рэя (1990), альбом «А. Гугель і Р. Кудрэвіч» (1994), творчыя партрэты мастакоў Л. Панамарэнкі, У. Кожуха, Я. Зайцава, А. Кузьміча, В. Целеша, І. Міско і іншых. Грамадская дзейнасцьЛ. Ф. Салавей — арганізатар выставак беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама заснавальніца многіх карцінных галерэй у рэспубліцы. Аўтар каталогаў выставак: «9 мастакоў з Беларусі» (выд. у 1993 г., Італія), «7 мастакоў з Беларусі» (выд. у 1994 г., Мінск), «Каталог I міжнароднага пленэру па жывапісе імя Бялыніцкага-Бірулі» (1996) і інш. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia