Леанід Вячаслававіч Кураўлёў
Леанід Вячаслававіч Кураўлёў (руск.: Леони́д Вячесла́вович Куравлёв, 8 кастрычніка 1936, Масква, СССР — 30 студзеня 2022) — савецкі і расійскі акцёр. Народны артыст РСФСР (1977). БіяграфіяНарадзіўся 8 кастрычніка 1936 года ў Маскве. У 1955 годзе паступіў на акцёрскае аддзяленне УДІКа, дзе вучыўся на курсе Барыса Уладзіміравіча Бібікава, які ён скончыў у 1960 годзе. Аднакурснікамі былі Святлана Дружыніна, Сафіко Чыяўрэлі. У кіно дэбютаваў студэнтам, сыграў салдата-сапёра Марозава ў фільме Андрэя Таркоўскага і Аляксандра Гардона «Сёння звальнення не будзе …». Паралельна акцёр зняўся ў дыпломнай працы Васіля Шукшына «З Лебядзінага паведамляюць» і ў прыгодніцкім фільме Міхаіла Швейцэра «Мічман Панін» (абодва фільма — у 1960). У 1960—1992 гадах — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра. Талент камедыйнага, вострахарактарнага акцёра выявіўся ў фільмах «Залатое цяля» (1968), «Іван Васілевіч мяняе прафесію» (1973), «Самазабойца» (1991). Сярод іншых фільмаў: «Жыве такі хлопец» (1964), «Ваш сын і брат» (1966), «Вій», «Старэйшая сястра» (абодва 1967), «Пачатак» (1970), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Афоня» (1975), «Ты — мне, я — табе» (1977), «Мы, ніжэйпадпісаныя» (1980) і інш. Удзельнічаў у тэлеперадачы «Белы папугай». У канцы 1990-х гадоў вёў на тэлеканале «РТР» праграму «Свет кніг з Леанідам Кураўлёвым», у якой распавядаў пра кніжныя навінкі. Памёр 30 студзеня 2022 года[3]. Выбраная фільмаграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia