Леанід Мікалаевіч Філіпенка
Леанід Мікалаевіч Філіпенка (5 сакавіка 1914, Варвараўка, цяпер Новаўкраінскі раён, Кіраваградская вобласць — 27 студзеня 2012, Віцебск) — Герой Савецкага Саюза (1945 год), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін Віцебска (1985 год). БіяграфіяНарадзіўся 5 сакавіка 1914 года у сяле Варварыўка (цяпер Новаўкраінскі раён Кіраваградскай вобласці) у сям’і селяніна. Украінец. Скончыў 8 класаў, рабфак у Віцебску. У 1933—1936 і 1940—1941 гадах працаваў на Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы імя КІМ. У Чырвонай Арміі ў 1936—1940 гадах і з 1941 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Заходнім, Ленінградскім, Данскім, Сталінградскім, Цэнтральным, 1-м, 2-м і 3-м Беларускім франтах. Скончыў франтавыя курсы падрыхтоўкі камандзіраў рот ў 1943 годзе. Удзельнік вызвалення Беларусі і Польшчы. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Батальён 413-га стралковага палка (73-я стралковая дывізія, 48-я армія, 3-ці Беларускі фронт) пад камандаваннем капітана Філіпенка ў ноч на 17 лютага 1945 гады на падручных сродках фарсіраваў раку Пасаргэ ў раёне населенага пункта Грунеберг (6 км паўднёва ўсход горада Бранева, Польшча) і захапіў плацдарм. Байцы адбілі 4 контратакі танкаў і пяхоты праціўніка. Утрымліваючы і пашыраючы плацдарм, яны забяспечылі пераправу праз раку падраздзяленняў палка і ўсёй дывізіі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19 красавіка 1945 года. У 1946 годзе скончыў курсы «Выстрал». З 1960 года падпалкоўнік Філіпенка ў запасе. Жыў у Віцебску. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны фабрыкі імя КІМ. Памёр 27 студзеня 2012 года. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia