Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў (2 лютага 1918, в. Бердыж, Чачэрскі раён — 1941?) — беларускі паэт[1]. БіяграфіяВучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 г. перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1940) прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках механікам-вадзіцелем. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прапаў без вестак[1]. ТворчасцьДрукаваўся з 1935 года. Вершы адметныя героіка-рамантычным пафасам, лірычнай задушэўнасцю, меладычнасцю[1]. Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў змешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасць». Бібліяграфія
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia