Леанід Сяргеевіч Анцімонаў
Леанід Сяргеевіч Анцімонаў (16 снежня 1934, в. Куляшы, цяпер Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 16 лютага 2012, г. Віцебск) — беларускі графік, жывапісец і педагог. БіяграфіяСкончыў у 1952 годзе Рыжскае мастацка-рамеснае вучылішча № 17, у 1955 годзе Рыжскае вучылішча прыкладнога мастацтва, у 1963 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1964 г. З 1964 года выкладчык графікі, жывапісу, малюнка, кампазіцыі на мастацка-графічным факультэце ВДПІ (пазней Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава), у 1987—2005 гадах дацэнт. Прайшоў стажыроўкі на факультэце графікі ў Акадэміі мастацтваў Латвійскай ССР у прафесараў П. Упіціса і А. Апені (1970), на кафедры графікі ў БДТМІ ў прафесара В. Шаранговіча (1985—1986). У 1991—1993 гадах прафесар вышэйшай педагагічнай школы ў г. Зялёна Гура (Польшча). Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. Жыве ў г. Віцебску[1]. ТворчасцьПрацаваў у розных графічных тэхніках (афорце, літаграфіі, ксілаграфіі, манатыпіі і г. д.), акварэлі, алейным жывапісе. Творчая эксперыментальная праца спрыяла адкрыццю ўласных спосабаў гравюры на кардоне, фанеры і дрэвавалакністай пліце, калажнага спосабу гравюры на кардоне і фларатыпіі, розных спосабаў манатыпіі, акватыпіі, гратажа. Аўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў: па графіцы, манатыпіі, гравюры на кардоне (дзве часткі), фларатыпіі. Сярод асноўных твораў: «Акно» (1974), «Кветкі палявыя» (1975), «Нацюрморт. Самавары» (1975), «Эдэльвейс» (1977), «Кветка папараці» (1978), «Мефістофель» (1978), «Дрэва жыцця» (1980), «Абуджэнне» (1982), «Хваля» (1984), «Рэквіем» (1984), трыпціх «Зямля, месяц, сонца» (1985-86), «Ахвярапрынашэнне» (1991), «Гарачае лета ў лесе» (1995), «Партрэт П. Пікасо» (1999), «Рыфы» (2001), «Паток» (2009), «Горы» (2009), «Канец ХХ стагоддзя. Рэквіем» (2009), «Журавіны» (2009); цыклы работ «Успаміны пра вайну» (1976), «Балада пра Чылі» (1976), «На купальскую ноч» (1978), «Твары і маскі» (1979), «Пунсовая кветачка» (1981), «Джаз» (1981), «Грузія» (1982), «Катастрофа» (1988-91), «Людзі і птушкі» (1991), «Рэпрэсіі» (1993-95), «Міраж» (1995), «Жыццё джунгляў» (1997-98), «Поры года» (2003), «Дыханне вясны» (2008—2009), «Прысвячаецца А. Пушкіну» (2009). Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным мастацкім музеі[1]. Творам мастака ўласцівыя філасофская трактоўка вобраза, паэтычная ўзнёсласць, полістылізм, выкарыстанне складаных тэхнічных прыёмаў, асацыятыўнасць колеру, эксперыментальны характар мастацкай мовы. УзнагародыУзнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы» (1984). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia