Леанід Сяргеевіч Пузырэўскі

Леанід Сяргеевіч Пузырэўскі
Дата нараджэння 7 студзеня 1938(1938-01-07) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1978)
Навуковае званне
Альма-матар

Леанід Сяргеевіч Пузырэўскі (нар. 7 студзеня 1938, Гарадок) — беларускі вучоны, доктар эканамічных навук (1978), прафесар (1981).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960). Працаваў канструктарам, тэхнолагам, старшым майстрам цеплавозабудаўнічага завода, узначальваў лабараторыю Кіраўскага завода ў Ленінградзе, выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта Ленінградскага фінансава-эканамічнага інстытута. У 1987—1993 гадах — рэктар Далёкаўсходняга інстытута савецкага гандлю.

З 1994 года ў Санкт-Пецярбургу: працаваў у палітэхнічным, архітэктурна-будаўнічым інстытутах, гуманітарным універсітэце прафсаюзаў.

Аўтар шэрага навуковых прац.

Літаратура

  • Пузырэўскі Леанід Сяргеевіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 714.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya