Леапольд IV Шчодры
Леапольд IV (ням.: Leopold IV; каля 1108 — 18 кастрычніка 1141) — маркграф Аўстрыі з 1136 года і герцаг Баварыі з 1139 года з дынастыі Бабенбергаў. Біяграфія![]() КіраваннеЛеапольд IV быў сынам аўстрыйскага маркграфа Леапольда III Святога і Агнэсы, дачкі імператара Генрыха IV. У 1138 годзе на сталец Германіі ўзыйшоў кароль Конрад III Гогенштаўфен, брат ад адной маці маркграфа Леапольда IV. Зразумела, што Леапольд IV актыўна падтрымаў Гогенштаўфенаў у іх барацьбе з домам Вельфаў. У 1139 годзе, пасля пазбаўлення ўсіх тытулаў герцага Баварыі Генрыха X з дынастыі Вельфаў, кароль перадаў герцагства Леапольду IV. У выніку Аўстрыя была аб'яднана з Баварыяй, а ўплыў Бабенбергаў рэзка ўзрос. Падчас усяго нядоўгага кіравання Леапольда IV у Баварыі ён вёў бесперапынную барацьбу з Вельфамі. Барацьба гэта была няўдалай: у 1141 годзе герцаг пацярпеў паражэнне і неўзабаве сканаў. Леапольд IV не меў дзяцей і яго спадчыннікам стаў малодшы брат Генрых II Язаміргот. Шлюб
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia