Лебяда шызая
Лебяда шызая[2] (Chenopodium glaucum) — аднагадовыя пустазельная травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства лебядовыя (Chenopodiaceae). АрэалВід шырока распаўсюджаны па ўсім паўночным паўшар’і, у тым ліку ў Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, сустракаецца ў Аўстраліі. У прыродных умовах расце па сырых месцах, на берагах вадаёмаў і на саланчаках, паблізу жылля чалавека — на смеццевых месцах і агародах. Батанічнае апісаннеРасліна з працягнутым, прыўзнятым або прамым, часта галінастым, сцяблом вышынёй да 75 см. Лісце чарговае, на хвосціках, выцягнутае, ля асновы клінаватае, з жаўтлява-зялёнай сярэдняй жылкай. На ніжнім баку ліставай пласцінкі маецца бялёса-сопкі налёт, верхні бок чысты, гладкі, зялёнага колеру. ![]() ![]() Кветкі абодваполыя з голымі калякветнікамі, сабраны ў кароткія шчыльныя коласападобныя суквецці. Цвіценне працягваецца з ліпеня па верасень. Насенне круглявае, 0,5—0,7 мм у дыяметры, з глянцавай паверхняй цёмна-бурага колеру, пакрытае плёнкавым, лёгка аддзяляльным перыкарпіям. На адной расліне ў жніўні-верасні выспявае да 3000 семачак. У месцах сумеснага росту з лебядой чырвонай (Chenopodium rubrum) утварае гібрыд Chenopodium ×schulzeanum вонкава падобны на Chenopodium glaucum, але з характэрнай сярэдняй жылкай і мучністым налётам на ніжнім баку лісця. Гаспадарчае значэннеВегетатыўныя часткі расліны ядуцца многімі відамі свойскай жывёлы, у тым ліку вярблюдамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia