ЛесанарыхтоўкаЛесанарыхтоўка — гэта працэс валкі дрэў, іх апрацоўкі і транспарціроўкі з лесасекі на лесапільню або склад лесаматэрыялаў. Метады лесанарыхтоўкі з цягам часу змяняліся, дзякуючы прагрэсу ў стварэнні новых інструментаў і машын. Ручныя метады, такія як рубка сякерай і пілаванне ручной пілой, замяняліся больш механізаванымі падыходамі - піленнем бензапілой, выкарыстаннем валачных машын і харвестараў. У даіндустрыяльную эпоху спілаваныя бярвёны тралявалі да рэк і сплаўлялі уніз па цячэнні да лесапільняў або папяровых фабрык. З развіццём чыгунак для перавозкі бярвён пачалі ствараць адмысловыя чыгуначныя лініі да аддаленых лясных раёнаў. Пасля Другой сусветнай вайны такая тэхніка, як дызельныя грузавікі і магутныя трактары, зноў змяніла лесанарыхтоўчую прамысловасць, замяніўшы лясныя чыгункі. З'яўленне гэтых прылад зрабіла перавозку бярвення больш эфектыўнай, былі пабудаваныя новыя дарогі да аддаленых лясоў.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia