Тралёўка

Гусенічны тралёвачны трактар ТТ-4 Алтайскага трактарнага завода
Тралёўка хлыстоў (ствалоў дрэў)
Акварэль працы А. Маўвэ, Дзяржаўны музей (Амстэрдам)

Тралёўка[1] (ад ням.: treilen — цягнуць) — перамяшчэнне ссечаных дрэў з кронамі, хлыстоў (ствалоў дрэў) і сартыментаў ад лесасекі да пагрузачных пунктаў або лесавознай дарогі.

Тралёўка ажыццяўляецца тралёвачнымі трактарамі або валачна-тралёвачнымі машынамі і лябёдкамі. Трактары абсталёўваюцца лябёдкамі, тросамі з крукамі і кольцамі (чокерамі) на канцах, пагрузачнымі шчытамі або гідраўлічнымі маніпулятарамі.

Тралёвачныя трактары выкарыстоўваюцца пераважна на раўніннай мясцовасці і на схілах да 22 градусаў (у зімовы перыяд да 14 градусаў)[2][3]. Тралёўку з дапамогай лябёдак выкарыстоўваюць пераважна ў горнай і забалочанай мясцовасці[2][3]. Хлысты тралююць за верхавіны, дрэвы з кронай — за камлі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya