Лескавічы (возера)
Ле́скавічы — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сечна, за 5 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна каля вёскі Лескавічы. Плошча паверхні 0,72 км². Найбольшая глыбіня 30,7 м. Даўжыня 2,78 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 4,83 млн куб.м. Плошча вадазбору 6,2 км². Схілы катлавіны вышынёй 20-22 м параслі хмызняком, на поўначы разараныя. У паўднёва-ўсходняй частцы 2 вузкіх залівы. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на захад нізкія, забалочаныя. Найболей глыбакаводная паўночная частка возера. Празрыстасць вады нізкая (0,5 м). Зарастае слаба. У паўднёвай частцы ўпадаюць ручаі з возера Разван і возера без назвы. На паўночным захадзе возера Лескавічы злучацца пратокай з возерам Круглік. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia