Круглік (возера)
Кру́глік, Плюшчаўскае — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Прыазёрная, у басейне ракі Сечна. Плошча паверхні 0,4 км². Даўжыня 1,43 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Найбольшая глыбіня 31,5 м, сярэдняя — 9,0 м. Даўжыня берагавой лініі 4,86 км. Аб’ём вады ў возеры 3,58 млн м³. Плошча вадазбору 11,2 км². Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, параслі хмызняком, на ўсходзе лесам. Берагі на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 5 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, ніжэй — гліністым ілам. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30—50 м, падводная пашырана да глыбіні 2,5 м. Злучана пратокай з возерам Лескавічы, выцякае ручай у возера Мошна. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia