Лефортаўская турма![]() СІЗА Лефортава — следчы ізалятар у Маскве, падначалены Міністэрству юстыцыі Расіі. Знаходзіцца ў раёне Лефортава па адрасе Лефортаўскі вал, д. 5, уваход з боку Энергетычнай вуліцы (Энергетычная вуліца, д. 3а). ГісторыяТурма была заснаваная ў 1881 як ваенная турма для ўтрымання ніжэйшых чыноў, асуджаных да невялікіх тэрмінаў. Лічыцца, што першасны будынак пабудаваны архітэктарам П. Казловым. Неаднаразова перабудоўвалася і дабудоўвалася. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі турма перайшла да ВЧК . У часы «вялікага тэрору» турма шырока выкарыстоўвалася НКВД як месца катаванняў падчас правядзення допытаў.[1][2] З 1954 да 1991 года турма была следчым ізалятарам КДБ. У ім утрымліваліся падчас следства многія вядомыя савецкія дысідэнты. З 1995 года Лефортаўская турма — следчы ізалятар ФСБ РФ. У 2005 годзе турма была пераведзена пад ўпраўленне Міністэрства юстыцыі. Закон, які забараняе ФСБ мець следчыя ізалятары, уступіў у сілу ў красавіку 2006 года.[3] Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia