Леў Сямёнавіч Паеўскі
Леў Сямёнавіч Паеўскі (1850—1919) — беларускі гісторык. Бацька мітрапаліта Мелхіседэка[2]. БіяграфіяСкончыў Люблінскую духоўную семінарыю. Служыў святаром у прыходах Холмска-Варшаўскай, потым Гродзенскай праваслаўнай епархіі: у с. Шчытнікі Брэсцкага павета, г. Слоніме, мястэчку Каменец-Літоўскі і інш[2]. Арганізатар т.зв. рухомых школ (штодзень у новай хаце), якія ў 1870—1880-я гады набылі папулярнасць сярод сялян. Удзельнік 7-га Маскоўскага (1890), 9-га Віленскага (1893) і 10-га Рыжскага (1896) археалагічных з’ездаў. 3 1903 года член Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта[2]. Член Саюза беларускага праваслаўнага духавенства[3]. Навуковая дзейнасцьДаследаваў царкоўную гісторыю 18—19 стст., гісторыю гарадоў і мястэчак Беларусі, пытанні археалогіі. Аўтар прац, змешчаных у перыядычных царкоўных і свецкіх выданнях Гродна, Вільні, Холма, Масквы («Пра цэрквы Брэсцкай капітулы ў пачатку другой паловы 18 ст.», 1887; «Пра цэрквы старажытнай Брэсцкай епархіі, якія ўваходзілі ў склад Мельніцкага благачыння ў 1775 г.», 1892; «Старажытнае паданне аб Жыровіцах і аб цудатворным абразе Жыровіцкай божай маці», 1897; «Горад Брэст-Літоўскі і яго старажытныя храмы», 1894)[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia