Лоеўская воласць
Лоеўская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, існавала да 1926 года. Адміністрацыйны цэнтр — Лоеў. ГісторыяПад уладай Расійскай імперыіУ 1864 годзе сяляне воласці адмовіліся ўносіць выкупныя плацяжы, падаткі і выконваць павіннасці. Аднак улады жорстка падавілі супраціўленне сялян. Праз 3 гады сялянскія выступленні ў воласці аднавіліся з-за адмовы плаціць нядоімкі па выкупчых і аброчных плацяжах. Хваляванні былі падаўлены толькі ў маі 1871 года[1][2]. Польская інтэрвенцыяНапачатку сакавіка 1918 года воласць занялі войскі кайзераўскай Германіі[3]. Савецкая ўлада была ліквідавана, а воласць па дамоўленасці паміж урадамі Германскай імперыі і Украінскай Народнай Рэспублікай, далучана да апошняй. Неўзабаве 25 сакавіка гэтага ж года Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, паводле ўмоў якой Рэчыцкі павет склаў адну з заяўленых тэрыторый Беларускай Народнай Рэспублікі, але органы ўлады рэспублікі не разгарнулі дзейнасць з прычыны агульнай неарганізаванасці сярод структур БНР і адмоўнага стаўлення нямецкага франтавога камандавання да ўтварэння БНР[4]. Разам з тым, на фоне Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і адклікання нямецкіх войск з Усходняга фронту, воласць зноў апынулася пад савецкай уладай, у складзе Заходняй камуны РСФСР. Старшыні валрэўкома
Першыя сакратары валаснога камітэта РКП(б)Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia