Лозі (мова)
Лозі, або ротсэ (саманазвы: silozi, serotze) — мова групы банту, распаўсюджаная на поўначы Паўднёвай Афрыкі, пераважна ў Замбіі, Батсване, Анголе, Намібія і Зімбабвэ. Родная мова народа лозі. Мае рэгіянальны афіцыйны характар у Замбіі і Намібіі. ГісторыяМова лозі паходзіць ад дыялекта калола старажытнай мовы сесута. Калола заваявалі ў 1845 - 1864 гг. паўднёвы захад сучаснай Замбіі і рэгіён Капрывы. Нават пасля ўзнаўлення дзяржавы лозі ў другой палове XIX ст. яна з'яўлялася прыдворнай гаворкай. У 1878 - 1885 гг. у дзяржаве лозі былі заснаваны рэлігійныя цэнтры французскіх місіянераў, якія для распаўсюджвання каталіцызму, карысталіся дапамогай хрысціян-басута. Дзякуючы гэтаму адзіная мова пашыралася сярод простых лозі праз сетку касцёлаў і хрысціянскіх школ. ПісьмоПершыя запісы на мове лозі з'явіліся ў XIX ст. У 1977 г. у Замбіі адбылася стандартызацыя пісьмовай мовы. Сучасны алфавіт лозі складзены на аснове лацінкі, уключае 26 літар. Кароткі размоўнік
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia