Лудчыцы (археалагічныя помнікі)Лудчыцы — археалагічныя помнікі: стаянкі і курганны могільнік каля аграгарадка Лудчыцы (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць). Стаянка—1Стаянка ранняга этапу грэнскай культуры, якая знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка, на правым беразе р. Дняпро, на мысе тэрасападобнай пляцоўкі, утворанай 2 ярамі, вышынёй 11—12 м над узроўнем р. Рдзіца (правы прыток Дняпра). Выявіў у 1972 годзе і даследаваў 330 м² у 1972—1973, 1988 гадах В. Ф. Капыцін. Культурны пласт 0,3 м, залягаў пад пластом пяску на глыбіні 0,5—0,8 м. Выяўлены рэшткі жытла авальнай формы дыяметрам да 2,5 м, паглыбленага ў мацярык на 0,1—0,2 м. У цэнтры пабудовы зафіксаваны вялікая колькасць дробнага вуголля, попельныя плямы і прылады працы. За 2 м ад яго знойдзены рэшткі лінзападобнага ў сячэнні агнішча, дыяметрам да 0,6 м, таўшчыня попельнага пласта да 0,1 м. Сярод знаходак крамянёвыя пласціны, адшчэпы, нуклеусы, дробныя асколкі і лускавінкі крэменю, тронкавыя наканечнікі стрэл з пяром, скошаным крутой рэтушшу, двухгранныя разцы, канцавыя скрабкі, вастрыі, пласціны са скошаным рэтушаваным канцом. Стаянка была сезонным паляўнічым лагерам з часовым жытлом драўлянай канструкцыі накшталт чума або ярангі. Стаянка—2Стаянка эпохі мезаліту за 2 км на паўночным усходзе ад аграгарадка, на 1-й надпоймавай тэрасе правага берага р. Рдзіца. Выявіў і абследаваў у 1977 годзе В. Ф. Капыцін. У агаленнях сабраны крамянёвыя канцавыя і круглаватыя скрабкі, бакавыя і вуглаватыя разцы, вастрыі, праколкі, прылады з выемкамі, пласціны і адшчэпы з рэтушшу. Курганны могільнікДатуецца XI ст. Знаходзіцца за 2 км на поўнач ад аграгарадка, на правым беразе р. Рдзіца, у лесе. 79 насыпаў вышынёй 0,5—3 м, дыяметрам 5—15 м. Адкрыў і даследаваў 3 курганы ў 1892 годзе С. Ю. Чалоўскі, абследаваў і раскапаў адзін насып у 1973 годзе Я. Р. Рыер. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку галавою на захад і пахаванне ў становішчы «седзячы на дошцы», якое, мусіць належала 25—30-гадовай жанчыне. Пахавальны інвентар: пацеркі, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, бронзавая літая выява чалавека і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia