Якаў Рыгоравіч Рыер
Якаў Рыгоравіч Рыер (нар. 21 сакавіка 1947, Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Спецыяліст па аграрнай археалогіі сярэднявечнай Еўропы і гісторыі цывілізацый Сярэднявечча. Доктар гістарычных навук (1993), прафесар (1995). Выдатнік адукацыі (2003)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 21 сакавіка 1947 года ў Мінску[1]. У 1969 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута[1]. У 1969—1975 гадах навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце: старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар кафедры гісторыі і філасофіі[1]. У 1980 годзе абараніў у Інстытуце гісторыі АН Літоўскай ССР кандыдацкую дысертацыю па тэме «Феадальная вёска Магілёўскага Падняпроўя ў X—XIV стст. па археалагічных звестках»[1]. У 1993 годзе абараніў у Інстытуце археалогіі АН СССР у Маскве доктарскую дысертацыю па тэме «Сярэдневяковая вёска Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (па археалагічных звестках)»[1]. Стажыраваўся ў сектары гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута ўсеагульнай гісторыі АН СССР (1984), у сектары гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута славяназнаўства і балканістыкі АН СССР (1989), ва Універсітэце Векшэ (Швецыя, 1996) і інш[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: сярэднявечная аграрная гісторыя і археалогія, аграрныя парадкі ў Еўропе, фарміраванне цывілізацый у Старажытнасці і Сярэднявеччы ў свеце і роля прыроднага асяроддзя і дэмаграфічных працэсаў[1]. Распрацаваў праблемы сярэдневяковай вёскі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Абследаваў археалагічныя помнікі Магілёўскай вобласці, кіраваў раскопкамі паселішча і могільнікка X—XVI ст. каля Чавусаў. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Саўміна СССР і УЦСПС (1987), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993, 1998, 2013, 2020), НАН Беларусі (2008), Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў (2009), Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудным знакам «За ўклад у развіццё Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова» (2018), медалём Францыска Скарыны (2020)[1][2]. «Чалавек года» ў намінацыі «Лепшы па прафесіі» Цэнтральнага раёна г. Магілёва (2002). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003)[1]. Асноўныя працы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia