Лук’янаў (Буда-Кашалёўскі раён)
Лук’янаў — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. На ўсходзе і поўдні мяжуе з лесам. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (6 сем’яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 11 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1926 годзе ў Лугініцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1928 годзе арганізаваны калгас «Дакладны шлях». У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсавета[1]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia