Лунінецкі раённы краязнаўчы музей
Луніне́цкі раённы краязна́ўчы музе́й — музей, створаны ў горадзе Лунінец (Брэсцкая вобласць, Беларусь) паводле пастановы Бюро ЦК КПБ ад 11 верасня 1978 года. Для наведвальнікаў адкрыты 17 лютага 1986 года. Асноўны фонд музея налічвае 10754 адзінак захоўвання (на 01.01.2015), навукова-дапаможны — 2900 адзінак. Плошча экспазіцыйных памяшканняў — 170 м². Аснову экспазіцыі складаюць калекцыі: археалогія, этнаграфія, гісторыя тэхнікі, нумізматыка[[]], дакументы, фотадакументы, друкаваныя выданні, баністыка, сфрагістыка, фалерыстыка. Найбольш цікавыя рэчы з калекцый музея: сякеры каменнага веку; зуб маманта; 2 грамафоны ХІХ стагоддзя; экспанаты, якія сведчаць пра знаходжанне на Лунінеччыне Якуба Коласа і А. Блока, пра рэвалюцыйныя падзеі 1905 г., 1917 г., пра перыяд уваходжання тэрыторыі раёна ў склад Польшчы (1921—1939 гг.); калекцыя шкляных вырабаў — цукерачніцы, крэманкі, селядзечніцы; асабістыя рэчы партызан перыяду Вялікай Айчыннай вайны; прадметы побыту лунінчан пасляваеннага перыяду; вырабы Лунінецкага завода электрарухавікоў і інш. Экспазіцыя музея размешчана ў 5 залах. Дырэктары
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia