Фалерыстыка![]() Фалерыстыка (грэч. Φάληρος = металічныя ўпрыгожыванні[1]) — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю сістэм узнагарод і самі ўзнагароды, што прызначаюцца для публічнага нашэння на шыі і на грудзях (ордэны, медалі, знакі адрознення, значкі, жэтоны і інш.). З пачатку 20 стагоддя існавала ў межах нумізматыкі і медальерства. Тэрмін «фалерыстыка» з’явіўся ў канцы 1930-х гадоў. У 1960-я гады пачалося вылучэнне фалерыстыкі ў асобную дысцыпліну. У 1980-х гадах выпрацоўваюцца новыя падыходы да аб’ектаў даследвання, вывучаюцца персанальныя комплексы ўзнагарод і звязаныя з імі дакументы (ордэнскія кніжкі, граматы, патэнты і інш.), павялічваецца роля пісьмовых крыніц, пашыраецца іх кола (пэўныя пытанні могуць вывучацца па фотаздымках, партрэтах і інш.), паслабляюцца сувязі з ваеннай гісторыяй. Таксама калекцыянаванне значкоў і розных нагрудных знакаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia