Лучоскія яўрэйскія могілкі
Лучоскія яўрэйскія могілкі — колішнія могілкі ў Віцебску. Размячаліся на броўцы левага берага Дзвіны, паміж ярамі, утворанымі ручаямі. Цяпер месцы могілак пустка, частка якога занята аўтамабільнай стаянкай. Гісторыя![]() Да канца XIX ст. могілкі па вуліцы Лучоскай (цяпер пр. Чархняхоўскага), на якіх хавалі жыхароў 1-й і 2-й частак горада, аказалася перапоўненым[1]. ![]() На плане Віцебска 1904 года да яўрэйскіх могілак вёў Могілкавы завулак (пасля Яўрэйскі, цяпер 4-я вуліца Чкалава)[2]. З могілкамі звязаны падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Газета «Віцебскі рабочы» пісала 25 кастрычніка 1940 года[3]:
У 1909 годзе былі адкрытыя новыя Стара-Уланавіцкія яўрэйскія могілкі, пасля чаго пахаванні на Лучоскіх амаль спыніліся[1]. У студзені 1919 года было вырашана закрыць некаторыя гарадскія могілкі. Гэта ініцыятыва зыходзіла, у тым ліку і ад Віцебскай губернскай секцыі па яўрэйскіх нацыянальных справах, якая ў адным з дакументаў пісала пра розныя злоўжыванні, крадзеж, гандаль і нават што, спекуляцыя «ганаровымі месцамі на могілках мае самае шырокае распаўсюджанне» і немагчыма пракантраляваць працу вялікага штата пахавальнай службы[4]. Савецкімі ўладамі былі планава закрытыя трое яўрэйскіх могілак[4]. Аднак паводле слоў вядомага мастака Саламона Гершова , у 1919 тут былі пахаваня ахвяры пагрому, які адбыўся на шклозаводзе ў вёсцы Ноўка (цяпер Гарадоцкі раён)[1]. У лютым 1921 года савецкія ўлады арганізавалі спецыяльную камісію з 12 чалавек, якая агледзела могілкі горада і прыйшла да высновы: многія з іх недагледжаны, у тым ліку і яўрэйскія. Акрамя таго, члены камісіі адмоўна ўспрынялі той факт, што пахаванні праводзіліся ў цэнтры горада[4].
Яўрэйскія могілкі адлюстраваны на нямецкіх фотаздымках часоў акупацыі горада 1941—1944 гг. Лучоскія могілкі праіснавалі да 1960-х гадоў[1]. Могілкі і Марк ШагалІнфармацыю пра тое, што бацькі Марка Шагала былі пахаваны на могілкі ў 2-й частцы Віцебска, пацвярджаецца творчасцю і ўспамінамі самога мастака.
![]() Калі ў 1917 годзе Марк Шагал пісаў карціну «Брама могілак», ён, вядома, думаў пра маці, якая памёрла два гады таму. Экспрэсіўныя, жывыя прыёмы пісьма кантрастуюць з нерухомымі і мёртвымі могілкамі за плотам. Брама на карціне мастака адчынена, быццам запрашаючы наведаць месца вечнага спачынку памерлых. Старанна намаляваныя надпісы на браме, у якіх вершы прарока Езекііля пра ўваскрашэнне мёртвых Ез. 37:12: «Таму вымаві прароцтва і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, я адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых і ўвяду вас у зямлю Ізраілевую.»
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia