Луі Пуансо
Луі Пуансо (фр.: Louis Poinsot; 3 студзеня 1777 — 5 снежня 1859) — французскі матэматык і механік, акадэмік Парыжскай Акадэміі навук (1813); Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Вядомы сваімі працамі ў галіне геаметрыі і механікі. Менавіта Пуансо ўпершыню ўвёў паняцце эліпсоіда кручэння. БіяграфіяУ 1797 годзе Пуансо скончыў ліцэй Людовіка Вялікага і Політэхнічную школу ў Парыжы, неўзабаве заняў пасаду прафесара матэматыкі ў Ліцэі Банапарта. Праз некаторы час вярнуўся ў політэхнічную школу — займаў тут пасаду экзаменатара, а ў 1809 годзе быў прызначаны на пасаду прафесара аналізу і механікі гэтай навучальнай установы. У перыяд Ліпеньскай манархіі працаваў у Міністэрстве народнай адукацыі. Самыя першыя навуковыя працы Пуансо прысвечаны тэорыі правільных зорчатых шматграннікаў. У 1803 годзе Пуансо апублікаваў працу «Элементы статыкі», у якой ім былі ўжыты геаметрычныя метады даследавання да вучэння аб раўнавазе цвёрдых цел і іх сістэм; гэтая кніга шмат разоў перавыдавалася, прычым аўтар неаднаразова дапаўняў яе сваімі новымі артыкуламі. Доўгі час праца лічылася ўзорным кіраўніцтвам для першапачатковага выкладання механікі. У 1834 годзе Пуансо пабудаваў тэорыю кручэння цвёрдага цела вакол нерухомай кропкі. Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia