Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага
Львоўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя Данілы Галіцкага (укр.: Львівський національний медичний університет імені Данила Галицького) — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства аховы здароўя Украіны, размешчаная ў Львове. Адна з буйнейшых і старэйшых медыцынскіх навучальных устаноў Украіны. Рыхтуе спецыялістаў па напрамках медыцына, медыка-прафілактычная справа, стаматалогія і фармацыя. У рэйтынгу міжнароднай навуковай базы Scopus універсітэт займае першае месца сярод медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў Украіны. ГісторыяУніверсітэт з’яўляецца правапераемнікам Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (1996 г.), Львоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1939 г.), медыцынскага факультэта Львоўскага ўніверсітэта (16 лістапада 1784 г.). СтруктураФакультэты і каледжы
Інстытуты, цэнтры і лабараторыі
Іншыя структурныя падраздзяленні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia