Любоў Віктараўна Ляўшун
Любоў Віктараўна Ляўшун (нар. 30 лістапада 1964, Віцебск) — беларускі філолаг-медыявіст. Спецыяліст па ўсходнеславянскай сярэднявечнай кніжнасці. Доктар філалагічных навук (2012), дацэнт (2019). БіяграфіяНарадзілася 30 лістапада 1964 года ў Віцебску. Вучылася ў сярэдняй школе № 21 г. Віцебска. Скончыла ў 1988 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1991 годзе — аспірантуру Інстытута сусветнай літаратуры імя М. Горкага ў Маскве. У 2011 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Катэгорыя творчага метаду ва ўсходнеславянскай пісьменнасці XI—XVII стагоддзяў». У 1991—2012 гадах працавала ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік, кіраўнік сектара беларускай літаратуры. З 2012 года навуковы кансультант Беларускага экзархата. У 2012—2018 гадах намесніца дырэктара па навуцы Цэнтра сямейнага выхавання «Наша гарадзішча». З 2018 года прафесар кафедры стылістыкі англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: усходнеславянская медыявістыка, тэорыя і гісторыя ўсходнеславянскай сярэднявечнай кніжнасці і культуры беларускіх зямель. Бібліяграфія
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia