Любоў Канстанцінаўна Каспорская
Любоў Канстанцінаўна Каспорская (нар. 25 кастрычніка 1941, в. Локці Чэлябінскай вобласці, Расія) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог, заслужаная артыстка Беларускай ССР (1978), народная артыстка Беларускай ССР (1991, апошняе ўзнагароджванне[1]). БіяграфіяСкончыла Беларускую кансерваторыю (1967, клас М.Людвіг), асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам Т. Н. Ніжнікавай[2]. 3 1978 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. У 1966—1998 гадах салістка акадэмічнага хору Беларускага тэлебачання і радыё. Выканала шматлікія партыі саліруючага сапрана ў буйных кантатна-аратарыяльных творах музычнай класікі і беларускіх кампазітараў. Упершыню выканала вакальныя цыклы «Дзявочыя песні» Галіны Гарэлавай, «Вясёлыя дзіцячыя песні» Сяргея Картэса, «Песні кахання» Андрэя Мдывані, «Перайманне англійскіх балад» і «Незвычайная школа» Эты Тырманд і інш. Аўтар зборніка вакалізаў (2006)[2]. Літаратура
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia