Любоў Канстанцінаўна Тарасюк
Любоў Канстанцінаўна Тарасюк (руск.: Любовь Константиновна Тарасюк; 7 снежня 1953, в. Пінкавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 чэрвеня 2006) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980). Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). Сябра праўлення Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1981). Сябра Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. БіяграфіяНарадзілася Любоў Канстанцінаўна ў сям'і рабочых. Бацька, Канстанцін Міхайлавіч, працаваў рабочым, загадчыкам гаспадарчай часткі на розных прадпрыемствах Пінска, маці, Надзея Паўлаўна, — у пінскай гасцініцы. З залатым медалём скончыла Пінкавіцкую сярэднюю школу імя Якуба Коласа ў 1970 годзе. Значны ўнёсак у фармаванне светапогляду будучага навукоўца зрабіў настаўнік беларускай мовы і літаратуры, заснавальнік літаратурна-краязнаўчага музею Якуба Коласа ў Пінкавічах Іван Іосіфавіч Калоша[1]. Скончыла БДУ (1975) з чырвоным дыпломам[2]. З 1978 па 2005 год выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Уваходзіла ў Раду Таварыства беларускай мовы, праўленне Саюза пісьменнікаў і рэдакцыйную калегію літаратурнага часопісу «Маладосць». Узначальвала суполку філалагічнага факультэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (1991—2005)[3]. Літаратар, паплечнік Любові Тарасюк, Анатоль Шушко, так згадаў студэнцкія гады:
Цяжкая і працяглая хвароба, з якой Любоў Тарасюк мужна змагалася, узяла верх. У 2005 годзе яна пакінула Мінск і вярнулася ў родныя Пінкавічы, дзе заўчасна памерла на 53-м годзе жыцця, 16 чэрвеня 2006 года. Пахавана на мясцовых могілках. ТворчасцьДэбютавала ў 13-гадовым узросце (1966) у газеце «Піянер Беларусі», але сама навукоўца лічыла за дэбют падборку вершаў, якія надрукавалі ў «Маладосці» праз 7 гадоў (1973) [4]. Даследавала класічную і сучасную паэзію. Аўтар манаграфій «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985), «Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст.» (1999). Стварыла звыш 200 навукова-метадычных прац для навучальных устаноў. Творы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia