Мікалай Васілевіч Турбін
Мікалай Васілевіч Турбі́н[4] (руск.: Николай Васильевич Турбин; 3 снежня 1912 — 22 ліпеня 1998) — вучоны, генетык і селекцыянер, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1948), акадэмік Акадэміі навук БССР (1948), акадэмік УАСГНІЛ (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Тума Касімаўскага павета Разанскай губерні (сучасны гарадскі пасёлак у Клепікаўскім раёне Разанскай вобласці Расіі). Скончыў дзесяцігадовую школу ў Туме[5]. У 1935 годзе скончыў агранамічны факультэт Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута і застаўся ў ім у аспірантуры пры кафедры генетыкі і селекцыі[6]. Адначасова працаваў абласным аграномам Камісіі па вызначэнню ўраджайнасці Савета Народных Камісараў СССР у Варонежы[5]. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Структура урожая сортов яровой пшеницы» і быў запрошаны на пасаду дацэнта кафедры генетыкі і селекцыі Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута[5]. У 1939 годзе быў залічаны ў дактарантуру пры Акадэміі навук СССР, якую праходзіў у лабараторыі экалогіі раслін пад кіраўніцтвам акадэміка Б. А. Келера і ў 1942 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Вегетативное расщепление растительных гибридов»[5]. У гэты час М. В. Турбін праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, курсант ваенна-медыцынскага вучылішча ў Ашхабадзе[5]. У 1943—1944 гадах загадваў аддзелам у Батанічным садзе Акадэміі навук СССР у Маскве і адначасова прафесар Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута. У 1945—1953 гадах М. В. Турбін загадчык і прафесар (з 1948 года) кафедры генетыкі раслін Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1948 па 1951 год — дэкан біёлага-глебавага факультэта і дырэктар Біялагічнага навукова-даследчага інстытута[7] ў Пецяргофе. З 1953 года М. В. Турбін у Мінску. Абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1953—1963 гадах на пасадзе дырэктара Інстытута біялогіі, у 1965—1971 гадах — дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі. Адначасова ў 1953—1967[5] гадах — загадчык кафедры дарвінізма і генетыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[7]. У 1967 годзе абраны акадэмікам УАСГНІЛ. З 1968 года — акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. У 1974—1980 гадах М. В. Турбін дырэктар створанага ім Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута прыкладной малекулярнай біялогіі і генетыкі. У апошнія гады жыцця на пасадзе загадчыка лабараторыі генетыкі і фізіялогіі прадукцыйнасці Маскоўскага аддзялення[5] Усесаюзнага навукова даследчага інстытута раслінаводства імя М. І. Вавілава. Памёр М. В. Турбін 22 ліпеня 1998 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках[7]. Навуковая і грамадская дзейнасцьРаспрацаваў канцэпцыі і праблемы гетэрозісу, выкарыстання генезісу ў селекцыі паліплоідных гібрыдаў цукровых буракоў. Усталяваў, што генетыка раслін звязана з дэфектамі ў структуры і функцыі мітахондрый у стэрыльных ліній. Атрымаў практычна важныя падыходы па генетыцы і селекцыі трыцікале. Эксперыментальна даказаў магчымасць міжвідавых скрыжаванняў пшаніцы. Даследаваў біяхімічную генетыку алкалоіднасці ў лубіне. Апублікаваў шэраг прац па тэорыі відаўтварэння, філасофскім пытаннях генетыкі, выкарыстанню прынцыпаў кібернетыкі ў генетычных даследаваннях. Пад кіраўніцтвам М. В. турбіна абаронены 18 доктарскіх і больш за 40 кандыдацкіх дысертацый[7]. Быў членам Міжнароднай генетычнай федэрацыі, замежным членам Шведскага таварыства селекцыянераў і насенняводаў[7]. У 1972 годзе абраны прэзідэнтам Усесаюзнага таварыства генетыкаў і селекцыянераў[7]. Неаднаразова чытаў лекцыі ў Канадзе і Вялікабрытаніі. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Zeitschrift fur Pflanzenzuchtung», камісіі па Ленінскім і Дзяржаўным прэміям пры Савеце Міністраў СССР, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі[7]. Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Сярод апублікаванага:
УзнагародыУзнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года за цыкл прац «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін»[8]. Памяць31 кастрычніка 2013 года на фасадзе дома (Цвярская вуліца, дом 9/17, збудаванне 1), у якім у 1971—1998 гадах жыў М. В. Турбін, у Цвярскім раёне Масквы адкрыта мемарыяльная дошка[9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia