Людвіг Вюртэмбергскі
Прынц Людвіг Фрыдрых Аляксандр Вюртэмбергскі (ням.: Ludwig (Louis) Friedrich Alexander von Württemberg; 30 жніўня 1756 — 20 верасня 1817) — другі сын герцага Фрыдрыха Яўгена Вюртэмбергскага, брат імператрыцы Марыі Фёдараўны. Першапачаткова паступіў на прускую вайсковую службу і дасягнуў чыну генерал-маёра. У 1784 годзе ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (дачкой польскага князя Адама Казіміра Чартарыйскага), прызначаны галоўнакамандуючым літоўскай арміяй, у 1790 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У вайне супраць Расіі 1792 года паводзіў сябе пасіўна, паказваў сябе хворым, адмовіўся ваяваць супраць расійскіх войскаў і пакінуў армію (у 1793 годзе яго жонка падала на развод і сышла ў манастыр). У 1798 годзе ажаніўся другі раз з прынцэсай Генрыэтай Насау-Вайльбургскай; адна ўнучка прынца па матчынай лініі — Аляксандра Іосіфаўна, праўнучка — Марыя Тэкская, жонка брытанскага караля Георга V. Ад прускага караля атрымаў ганаровае званне генерал-фельдмаршала, дзякуючы сваёй сястры, Марыі Фёдараўне — жонцы расійскага імператара Паўла I (кіраваў у 1796—1801) паступіў на рускую службу і прызначаны губернатарам Рыгі. У 1807 годзе вярнуўся ў Вюртэмберг, прызначаны камандуючым гвардыяй і войскамі ў Вюртэмбергу. ДзеціАд першага шлюбу (1784—1793) з Марыяй Чартарыйскай:
Ад другога шлюбу з Генрыэтай Насау-Вальбургскай:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia