Вюртэмберг
![]() Вю́ртэмберг (ням.: Württemberg) — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Германіі, частка рэгіёна Швабія, цэнтральным горадам якой на працягу працяглага перыяду быў Штутгарт. У мінулым герцагства, затым каралеўства; з ліквідацыяй манархіі стаў свабоднай народнай дзяржавай у складзе Веймарскай рэспублікі, якая была скасавана пасля Другой сусветнай вайны. З 1952 года — у складзе федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. ГісторыяПачатковы перыядУладарны дом Вюртэмбергаў упершыню з’явіўся на гістарычнай арэне ў XI стагоддзі. Першым вядомым прадстаўніком дому быў Конрад I. У XII стагоддзі Вюртэмбергі атрымліваюць тытул графаў. Перыяд герцагства (1495—1806)У 1495 годзе Вюртэмберг атрымлівае статус герцагства. Перыяд каралеўства (1806—1918)У 1806 годзе Вюртэмберг увайшоў у склад Рэйнскага Саюза і атрымаў ад Напалеона I Банапарта статус каралеўства. З 1806 да 1918 года Вюртэмбергам кіравалі чатыры караля: Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года апошні вюртэмбергскі кароль Вільгельм II адрокся ад прастола. Свабодная народная дзяржава (1918—1933)
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia