Людміла Іванаўна Златава
Людміла Іванаўна Златава (22 лістапада 1937, Чыта — 2023[1]) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1980)[2]. БіяграфіяПасля заканчэння Маскоўскай кансерваторыі ў 1962 годзе, у 1962—1991[3] гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1991—1993 гадах — дырэктар опернай трупы тэатра[4]. ТворчасцьСвабодна валодае лёгкім, рухомым голасам, арганічна ўжываецца ў характары сваіх гераінь[2]. Выканала ролі Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага)[5], Ірыны, Маці («Калючая ружа» і «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Ганначкі («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава ). Сярод партый класічнага рэпертуара: Марфа, Шамаханская царыца («Царская нявеста » і «Залаты пеўнік » М. Рымскага-Корсакава), Цэрліна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Разіна («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Нарына («Дон Паскуале » Г. Даніцэці), Джыльда, Віялета («Рыгалета» і «Травіята» Д. Вердзі), Мімі і Мюзета («Багема » Д. Пучыні), Маргарыта («Фаўст » Ш. Гуно), Мікаэла, Лейла («Кармэн» і «Шукальнікі жэмчугу » Ж. Бізэ)[2]. Выступала ў канцэртах. Гастралявала ў ВНР, ГДР, ПНР, ЧССР, у Францыі і Егіпце[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia