Зорка Венера (опера)
Зорка Венера — опера кампазітара Ю. У. Семянякі, пастаўленая на лібрэта А. Бачылы ў 1970 годзе пад кіраўніцтвам дырыжора Кірыла Ціханава рэжысёрам Сямёнам Штэйнам[1]. Працоўная група оперыХормайстар оперы Аляксей Кагадзееў, мастак-пастаноўшчык Яўген Чамадураў, балетмайстар Сямён Дрэчын[1]. АпісаннеОпера прысвечана класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу і носіць назву аднаго з яго вершаў. Яна амаль цалкам заснавана на вершах паэта. Кампазітар ўдала выкарыстаў вытокі паэзіі М. Багдановіча, яе глыбокую сувязь з народнымі песнямі і танцамі[2]. Лейтматывам оперы стаў аднайменны раманс на словы М. Багдановіча на музыку Сымона Рак-Міхайлоўскага. З-за таго, што С. Рак-Міхайлоўскі быў рэпрэсаваны, аўтарства раманса ў даведачнай літаратуры падавалася народным, а пасля выкарыстання музыкі ў оперы аўтарам памылкова лічылі Ю. Семянякі[3]. Акцёры
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia