Людміла Іванаўна Ніжэвіч
Людміла Іванаўна Ніжэвіч (у дзявоцтве Марцінкевіч[1]; нар. 3 мая 1964, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзілася 3 мая 1964 года ў Капылі. Скончыла сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага[1]. Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут, эканаміст. Працавала бухгалтарам, загадчыкам сектара Капыльскага райпо; эканамістам, галоўным бухгалтарам аддзела культуры Капыльскага райвыканкама; галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне, намеснікам начальніка аддзела кантролю за бюджэтнымі сродкамі і пазабюджэтнымі фондамі кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; начальнікам аддзела фінансаў АПК фінансавага ўпраўлення, намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама; загадчыкам сектара галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Да 13 кастрычніка 2016 года[2] працавала намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 2016—2019 гадах з’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання[3], была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія, Рэспублікі Кіпр і Рэспублікі Узбекістан. У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[4]. З’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[5]. Асабістае жыццёЗамужам, мае дачку. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia