Юбілейны медаль «30 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Юбіле́йны меда́ль «У па́мяць 30-го́ддзя вы́ваду саве́цкіх во́йскаў з Афганіста́на» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 409 ад 16 кастрычніка 2018 года[1]. Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджваннеМедалём узнагароджвацца грамадзяне Беларусі (у тым ліку пасмяротна):
АпісаннеУзнагарода вырабляецца з латуні. На пярэднім баку медаля ў цэнтры размешчаны стылізаваныя выявы двух верталётаў, пад імі — трох бронетранспарцёраў на фоне гор. На адным з бронетранспарцёраў намаляваны фігуры вайскоўцаў, якія трымаюць Баявы Сцяг. У цэнтры верхняй часткі медаля — рэльефная выява пяціканцовай зоркі чырвонага колеру з сярпом і молатам. Справа і злева ад выявы верталётаў — рэльефныя надпісы залацістага колеру «1979» і «1989». У ніжняй частцы медаля — надпіс «АФГАНІСТАН». На адваротным баку медаля ў цэнтры размешчаны рэльефны надпіс «30 ГАДОЎ ВЫВАДУ САВЕЦКІХ ВОЙСКАЎ З АФГАНІСТАНА», пад ёй — надпіс «15 лютага 2019», у ніжняй частцы — рэльефная выява пяціканцовай зоркі, справа і злева ад якой сіметрычна размешчаны лаўровыя галіны[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia