Людміла Іванаўна Смаргачова
Людміла Іванаўна Смаргачо́ва (нар. 29 лістапада 1950) — украінская артыстка балета. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Народная артыстка УССР (1978), педагог-рэпетытар па балеце Нацыянальнай оперы Украіны. БіяграфіяЛюдміла Смаргачова нарадзілася 29 лістапада 1950 года ў Кіеве. У 1969 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча і была прынята ў трупу КУАТОБ імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1969—1994 — прыма-балерына КУАТОБ імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1989 годзе скончыла балетмайстарскае аддзяленне Маскоўскага тэатральнага інстытута. У 1998 годзе стала педагогам Міжнароднага цэнтра развіцця харэаграфічнага мастацтва. У цяперашні час рэпетытар па балеце Нацыянальнай оперы Украіны.[1] ТворчасцьБалерына лірыка-рамантычнага плана. «Акадэмізм, бездакорная тэхніка злучаліся ў выканальніцкім стылі Л. Смаргачовай з артыстызмам, уменнем надаць выяве непаўторную індывідуальнасць».[2] Сярод партый — Жызель («Жызель» А. Адана), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. С. Пракоф’ева); Радыска («Чыпаліна» К. Хачатурана , першая выканаўца партыі), Маўка («Лясная песня » Скарульскага ) і інш. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia