Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча
Кіеўскі дзяржаўны прафесійны харэаграфічны каледж (укр.: Київський державний фаховий хореографічний коледж) — дзяржаўнае прафесійнае вучылішча дзённай формы навучання, якое рыхтуе артыстаў балета. ГісторыяКіеўскае харэаграфічнае вучылішча створана ў 1938 годзе ў выніку зліцця балетнай студыі (арганізавана ў 1934) пры Кіеўскім тэатры оперы і балета і харэаграфічнага тэхнікума (заснаваны ў 1935). У 1934 годзе пры тэатры была створана трохгадовая балетная школа пад мастацкім кіраўніцтвам Леаніда Жукава. Педагагічную частку ўзначаліў Барыс Таіраў, класічны танец выкладалі вучаніцы Агрыпіны Ваганавай Клаўдзія Васіна і Наталля Веракундава. У 1937 годзе адбыўся першы выпуск школы, салісткамі тэатра сталі Лідзія Герасімчук, Зоя Сяркова, Аляксандр Сегал , Барыс Каменьковіч, Л. Сольская, Л. Лузгіна.[1] У 1966 годзе пры вучылішчы адкрыты інтэрнат.[2] Кіраўнікі вучылішча
Вядомыя педагогі
Вядомыя выпускнікі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia