Людміла Антонаўна Пашкевіч
Людміла Антонаўна Пашкевіч — беларуская вучоная ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001)[1]. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. БіяграфіяПасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1968 годзе працавала ўрачом-артапедам артапедычнага аддзялення 21-й дзіцячай паліклінікі ў Мінску. У 1974—1975 гадах урач-артапед 19-й гарадской паліклінікі ў Мінску[1]. У 1975—1977 гадах клінічны ардынатар Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1977—1993 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік патагісталагічнай лабараторыі ізатопнай з віварыем Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР[1]. З 1993 года працавала кіраўніком аддзялення клінічнай марфалогіі Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з лістапада 1996 года — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі»[1]. Навукова-даследчыцкая дзейнасць
УзнагародыЗаслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя», медаль Францыска Скарыны[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia