Людміла Барысаўна Шадукаева
Людміла Барысаўна Шадукаева (нар. 27 чэрвеня 1950, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі паэтэса, празаік, публіцыст. БіяграфіяНарадзілася 27 чэрвеня 1950 года ў г. Бабруйску. Скончыла Ульянаўскі педінстытут. Працавала ў рэдакцыі газет «Горячий Ключ» (Краснадарскі край) у 1976—1983 гг., «За ўдарную працу» (Бабруйскі шынны камбінат) у 1983—1989 гг. З 1989 г. жыве ў Жлобіне, карэспандэнт газеты «Металург» Беларускага металургічнага завода (БМЗ). У цяперашні час пенсіянерка[1]. ТворчасцьПісаць вершы пачала ў 1962 г., калі вучылася ў школе. Займалася ў літаратурным гуртку, друкавалася ў школьнай сценгазеце, у школьным рукапісным альманаху. Падчас працы на ўсесаюзнай камсамольскай будоўлі ў Тальяці напісала цыкл вершаў пра горад, пра моладзь. Вершы публікаваліся ў мясцовым друку. Сур’ёзна пачала займацца літаратурнай творчасцю, калі стала працаваць карэспандэнтам газеты «Гарачы Ключ». У 1980 г. была лаўрэатам краявога літаратурнага конкурсу і ўладальнікам дыплома «Залатое пяро Кубані». Публікавалася ў гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх газетах («Камуніст», «Магілёўская праўда», «Советская Белоруссия», «Літаратурная газета»), у часопісах «Гаспадыня», «Пралеска», «Нёман», «Няміга літаратурная»[1]. Аўтар шэрагу паэм: «Адкрыццё», «Дом ля дарогі», «Сталёвая песня», «Парыжская нота», «Накцюрн на даху», «Вока Агрыпа». Паэма «Сталёвая песня» аб будаўніцтве ў Жлобіне Беларускага металургічнага завода выдадзена асобнай кнігай у 2004 г. Верш «Люты» быў уключаны ў анталогію «Сучасная расейская паэзія Беларусі»[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia